Белорусский писатель Наум Гальперович рассказал о своей новой книге «Чырвоны мост»
Пришло время поговорить о прекрасном. Гость программы «Новое утро» на РТР-Беларусь – заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Наум Гальперович, председатель общества дружбы «Беларусь-Армения».
Он представил свою новую книгу «Чырвоны мост» и поделился своими размышлениями про Родину, маму и любовь.

Наум Гальперович, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь:
Галоўны герой гэтай кнігі, калі можна так гаварыць, – гэта Полацк. Ён нябачны, канешне, але ўсё маё дзяцінства, жыццё прайшло ў Полацку. Я настолькі палачанін, што нарадзіўся насупраць Сафійскага сабора, а жыў каля Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра.
«Чырвоны мост» – гэта ведаюць палачане і не толькі – знакамітае месца, дзе войскі Напалеона сустрэліся з расійскімі вайскамі. Ён называецца «чырвоны», таму што паданне гаворыць, што ён быў чырвоны ад крыві. Але для мяне гэты мост – гэта яшчэ мост паміж маім дзяцінствам, мною, маімі сябрамі, таму што галоўныя героі гэтага твору, акрамя мяне, – гэта маі блізкія сябры. Яны жылі каля «чырвонага» маста, і мост неяк спалучаў нас. Мне здаецца, што ён спалучае многіх палачан і не толькі палачан.

Наум Гальперович:
Гэта аўтабіяграфічны твор, таму што я пішу пра сябе, пра сваіх блізкіх, родных. Канешне, гэта вельмі адказна і трывожна, таму што ёсць героі, якія яшчэ жывуць. Хаця я іх крыху змяніў, але яны могуць сведчыць пра тое, праўду я напісаў ці няпраўду., наколькі я гэта адчуваў.
Я вельмі хвалююся, бо кніга павінна адкрыць не толькі мой лёс, але эпоху, таму што гэта эпоха, якая пачынаецца з майго нараджэння (самы канец 1940-х, пасляваеннае дзяцінства) і да таго часу, калі я стаў уласным карэспандэнтам Беларускага радыё, калі я прыйшоў на новы этап свайго жыцця.
Падрабязней глядзіце ў відэа.