Чаму народніцкі часопіс «Гоман» лiчыцца сімвалам беларускай свабоды? Растлумачыў Марзалюк

Праект Ігара Марзалюка «Сімвалы беларускай вечнасці» пра веліч беларускай гістарычнай традыцыі і дзяржаўнасці.

мар 7.jpg

Ігар Марзалюк, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар:

Дзень добры добрым людзям! Сёння размова пойдзе пра сімвал беларускай свабоды, сімвал беларускай нацыянальнай ідэі і людзей, якія гэты сімвал стварылі – пра народніцкі часопіс «Гоман», пра беларускіх народнікаў, творцаў беларускай ідэі. Пачнем!

1881 год, лістапад месяц. У агентурных данясеннях паліцыі Санкт-Пецярбурга з’яўляюцца данясенні аб існаванні гуртка «Беларуская грамада». Яго стваральнікі – студэнты-сацыялісты. Беларусы. Паведамлялася, што яны друкуюць заклікі звароты да беларускай моладзі, заклікаюць да барацьбы з расійскім самадзяржаўем, мараць аб вольнай Беларусі, яе самастойным сацыяльным і нацыянальным развіцці.

Так мы ўпершыню мы даведваемся аб з’яўленні першай беларускай палітычнай арганізацыі – беларускіх народніках. Беларускіх рэвалюцыянерах, звязаных з расійскімі народнікамі, расійскай «Народнай воляй». Менавіта гэтыя людзі і створаны імі гурток увайшлі ў беларускую гісторыю па назве іх самага важнага выдавецкага праекта – часопіса «Гоман».

мар 1.jpg

Ужо ўвосені 1881 года з’явілася адозва «Да беларускай моладзі», у 1882 – «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае», 1 студзеня 1884 – «Пасланне да землякоў-беларусаў» Шчырага Беларуса. А яшчэ два нумары часопіса «Гоман» за 1884 год. Усе выданні – на рускай мове. Планавалі на перспектыву выдаваць тэксты і па беларуску, і па руску, і па польску.

З’яўленне «Гомана» сведчыла аб нараджэнні беларускай нацыі. Сведчыла аб пачатку змагання за права быць гаспадаром на сваёй зямлі, права чалавекам звацца, права на ўласную нацыянальную дзяржаўнасць. І яшчэ. У склад першай беларускай палітычнай арганізацыі ўваходзілі і праваслаўныя, і католікі, і іудзеі. Простыя мяшчане, купцы, дваране – паходзілі са старажытных беларускіх шляхецкіх радоў. Тут былі прадстаўнікі сталічнай Вільні, Гародні, Віцебска, Мінска, Слуцка, Ігумена, Мсціслава, Шклова, Рагачова.

Кіраўнікамі, лідарамі гэтай групы, былі ўраджэнцы Магілёўскай губерні. Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер. Аляксандр Іванавіч Марчанка (1860 – пасля 1889) – студэнт гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Родам з Мсціслава. Праваслаўны. Бацькі – мяшчане. Быў знаёмы з Ігнатам Грынявіцкім, заснавальнікам беларускай секцыі «Народнай Волі». Той дарэчы, з Магілёўскай Клічаўшчыны родам. Менавіта Грынявіцкага, народніка-тэрарыста, царазабойцу, забіўшага расійскага цара Аляксандра ІІ, лічылі «гоманаўцы» заснавальнікам беларускага нацыянальнага руху.

мар 2.jpg

Хаім Аронавіч Ратнер – родам са Шклова, з купецкай сям’і, яўрэй, іудзей. Студэнт фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Ратнер, што называецца належыў да «залатой моладзі». Здавалася, навошта яму тая рэвалюцыя, той народніцкі беларускі рух? Бацька – шклоўскі купец 2-й гільдыі Арон Ратнер. Аде яшчэ быў дзед Ізраіль  Ратнер, кіраўнік банкаўскай канторы ў Магілёве, якая дарэчы, называлася «Банковская контора Израиля Ильича Ратнера в Могилеве». Дзед – ганаровы грамадзянін Магілёва, купец 1-й гільдыі. Меў уласныя гандлёвыя дамы ў тым ліку і ў Санкт-Пецярбургу.

Вялікі мураваны дом у Магілёве, дырэктар і папячыцель магілёўскага турэмнага камітэта, папячыцель богаугодных устаноў у Магілёве, галосны Магілёўскай гарадской думы і член ўліковага камітэта аддзялення Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі ў Магілёве. Калі Ізраіль Ратнер у 1896 годзе памёр у Берліне, то яго цела ў цынкавай труне, пакладзенай у драўляную труну, было дастаўлена ў Магілёў, дзе і было пахавана з вялікай помпай і пашанай як аднаго з найбагацейшых жыхароў горада, мецэната, які меў дзяржаўныя ўзнагороды ад урада Расійскай імперыі. А ўнук – рэвалюцыянер, барацьбіт за волю і долю абяздоленых, сацыяліст, маркіст. Пайшоў супраць дзеда і бацькі, супраць эксплутатараў-багацеяў. Вось так бывае…

Арганічная праца – мірная асветная і эканамічная дзейнасць на карысць уласнага беларускага народа, гэта тое, што ў першую чаргу неабходна зрабіць, каб знішчыць культурную прорву паміж большасцю простых, абяздоленых беларускіх сялянаў і іх інтылігенцыяй. Адукаваныя сыны Беларусі мусяць змагацца за долю і волю свайго народа аберагаць і ўмацоўваць яго самабытнасць.

мар 3.jpg

Для «гоманаўцаў» сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне – то два бакі аднаго медаля. Здабыць роўныя правы для беларускага народа, як сцвярджалася ў адозве «Шчырага Беларуса», можна толькі ў выніку інтэрнацыянальнай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Расійскай імперыі. Прарочыя, як аказалася, словы. Спраўдзіліся на поўніцу ў выніку Вялікай Кастрычніцкай Рэвалюцыі 1917 года. Але гэта іншая размова.

Менавіта беларускія народнікі першымі ў XIX стагоддзі сфармулявалі ідэю нацыянальнай беларускасці ў найбольш развітай і разгалінаванай форме. Прыгадайма іх гарачыя, прарочыя словы, з першага нумара «Гомана», скіраваныя ў абарону беларускага народа. Гэтыя словы і зараз недаспадобы шавіністам-беларусаненавіснікам усіх гатункаў. Цытата:

«Из всех народностей, входящих в состав современной России, судьба белорусов, как известно, замечательна тем, что на них уже с давних пор привыкли смотреть как на некоторый материал для всевозможных экспериментов, а не как на живую народность, способную самостоятельно располагать собою. Исходя из этой точки зрения, ближайшие соседи белорусов, пользуясь правом сильного, бесцеремонно налагали жёсткие руки на живой организм белорусской народности, предрешив, что она должна безропотно подчиниться сильнейшим и ассимилироваться с ними, растворившись в великорусском или польском море. Сознав свои силы, белорусский народ тотчас скажет своим угнетателям: «Долой эксплуатацию, мы сами желаем управлять собою! Долой чужие руки, Белоруссия должна быть для белорусов, а не для чуждых элементов! Довольно нам подчиняться сильнейшим и ждать, куда они нас поворотят – направо или налево! Мы сами должны завоевать себе свободу, не возлагая надежды на других!» 

Другі нумар «Гомана» аб’ёмам у 38 старонак выйшаў 15 лістапада 1884 года. У далейшым пад яго збіраліся заснаваць уласную друкарню, каб выдаваць адразу на трох мовах – беларускай, польскай і рускай. Але планам не далі ажыццявіцца царскія жандармы: 32 асобнікі «Гомана» і гектограф былі знойдзеныя на пецярбургскай кватэры Хаіма Ратнера. Іх ідэі сталіся своесаблівым маніфестам беларускага нацыянальнага руху на дзесяцігоддзі і прадвызначылі ход палітычнага і нацыянальнага развіцця Беларусі.

мар 5.jpg

Гоманаўцы ўсебакова абгрунтоўвалі ідэю існавання асобнага самастойнага беларускага народа, беларускай мовы, адраджэння яе дзяржаўнага і літаратурнага статуса:

«Белоруссия имеет свой особенный язык, который по мнению опытных филологов, представляет много интересного как остатки наиболее сохранившегося чистого славянского наречия. …Белорусский язык со временем может получить такое же право гражданства, как и язык малоросский».

Пры гэтым яны падкрэслівалі – беларусы ў мінулым мелі ўласную гістарычную самабытную дзяржаўнасць, якую яны страцілі ў Рэчы Паспалітай у выніку паланізацыі эліты:

«Она имела свою особенную историческую жизнь в старину, группируясь около Полоцка, Друцка, Минска, Слуцка и других городов, которые имели своих князей и своё вече, и своё вольное народноправство, которое не раз прогоняло князей и приглашало их к себе «на всей своей воле». Соединившись с Польшей на началах федеративных, Белоруссия еще долгое время пользовалась самостоятельностью, и только когда «благодетельница» Польша развратила шляхетскую белорусскую интеллигенцию и подавила народ, Белоруссия прекратила свою историческую жизнь и до настоящего времени играла незначительную роль в истории, защищая пассивно свою оригинальность и притом одними только силами народа, без участия интеллигенции.»

мар 6.jpg

Беларускія народнікі марылі аб федэрацыі вольных штатаў Усходняй Еўропы, якія мусіла паўстаць у выніку сацыялістычнай рэвалюцыі на месцы Расійскай імперыі. А беларусы, як самастойны і самабытны народ, павінны былі мець права на стварэнне ўласнага нацыянальнага дома, уласнага штата-дзяржавы ў гэтай федэрацыі:

«Итак, мы – белорусы, так мы должны бороться во имя местных интересов белорусского народа и федеративной автономии страны; мы – революционеры, потому что, разделяя программу борьбы «Народной воли», считаем необходимым принять участие в этой борьбе (с «Народной волей» мы уже связаны традициями: Гриневицкий, бомбой которого казнён Александр II, был одним из горячих основателей белорусской местной фракции); мы – социалисты, потому что нашей главной целью является экономическое улучшение страны на началах научного социализма. Вот основные положения программы, которые ясно могли б определить отдалённые цели и ближайшую практическую деятельность белорусов».

Лёс да іх быў бязлітасны. 20 сакавіка 1884 года Аляксандр Марчанка быў арыштаваны паліцыяй Санкт-Пецярбурга і аддадзены пад нагляд паліцыі на 5 год. Хаіма Ратнера арыштавалі на яго кватэры ў Санкт-Пецярбургу 23 сакавіка 1884 года. Яму пашанцавала значна меней, чым Аляксандру Марчанку. Пры вобыску паліцыя знайшла ў яго нелегальную друкарню ды цэлы склад нелегальнай літаратуры, у тым ліку і 32 асобніка першага нумара часопіса «Гоман», а таксама рукапісы, напісаныя самім Ратнерам, забароненыя казкі Міхаіла Салтыкова-Шчадрына.

Да канца 1884 года «гоманаўская» народніцкая група была паліцыяй ліквідавана, перастала існаваць, але яе ідэі аказалі надзвычай моцнае ўздеянне на развіццё беларускага руху ў пачатку XX стагоддзя.  Калі мы бяром найважнейшыя элементы традыцыі: гістарычную канцэптуалістыку, вобраз будучыні, акрэсліванне «вораг-сябар», то бачым поўную пераемнасць з нашаніўскім перыядам і наступнай рэвалюцыйнай эпохай.  

мар 8.jpg

Гоманаўцы ў другім нумары змясцілі адказ на крытыку з боку рускіх народнікаў за нацыяналізм. Самае цікавае, што нацыяналістамі ў вузкім этнічным сэнсе слова іх назваць нельга, бо ў іх ёсць цэлы раздзел пра тое, як яны разумеюць нацыянальнасць і чым іх светапогляд адрозніваецца ад «узкого сепаратизма» – гэта іх словы. Яны разумеюць нацыяналізм буржуазных класаў як інструмент для дамінацыі больш моцнай нацыі.

Гоманаўцы выступалі супраць нацыянальных інтарэсаў ротшыльдаў і паляковых, як яны пішуць. Для іх галоўнае – палітычная свабода, неабходная для самарэалізацыі ўсяго народа. Усталёўваецца сувязь нацыянальнага з сацыяльным. Яны падкрэслівалі тую важную акалічнасць, што нацыя не павінна растварыцца ў сучаснай цывілізацыі, яны выступалі за захаванне «асобы народа», за захаванне калектыўнага «Я». Цытата:  

«Всякая нация, как бы она слаба ни была, заслуживает полного признания самостоятельности, и всякую попытку со стороны другой нации подавить эту слабую соседку следует признать вредной, под каким благовидным предлогом она ни происходила бы, не только для этой слабой нации, но и для самой угнетательницы …В силу этого взгляда считаем необходимым энергично защищать Белоруссию как от польского, так и от великорусского насилия, которое та и другая сторона обязывается облачить в мягкую форму благодетельного будто бы для Белоруссии культурного взаимодействия и покровительства».

мар 4.jpg

Такім чынам, беларускія народнікі і іх часопіс «Гоман», то сімвалы неўмірачасці нашага нацыянальнага духу, нашай беларускай нацыянальнай і сацыяльнай праўды, сімвалы нашай, беларускай вечнасці!

Беларусь.Новости