Марзалюк: магдэбургскае права рабіла горад моцным, а чалавека ініцыятыўным
Праект Ігара Марзалюка «Сімвалы беларускай вечнасці» пра веліч беларускай гістарычнай традыцыі і дзяржаўнасці.
Ігар Марзалюк, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар:
Дзень добры добрым людзям! Сёння размова пойдзе пра гарадское самакіраванне ў эпоху ВКЛ. Пра магдэбургскае права. Пачнем!
У канцы XIV стагоддзя адбываюцца істотныя змены ў жыцці беларускіх гарадоў, пачынае фарміравацца па еўрапейскім узоры асаблівае саслоўе – мяшчанства. Менавіта ў гэты час беларускія гарады ВКЛ пачынаюць атрымліваць прывілеі на гарадское самакіраванне – магдэбургскае права. Першым магдэбурскае права атрымала сталіца дзяржавы – Вільня (1387 год). У 1390 годзе магдэбурскае права атрымала Бярэсце, у 1391 годзе – Гародня (Гродна).
У ВКЛ магдэбургскае права надавалася гарадскому паселішчу прывілеем вялікага князя літоўскага, у прыватных гарадах – прывілеем уладальніка ці па яго хадайніцтве – вялікім князем. Магдэбургскае права афармляла горад як самастойную адміністрацыйную адзінку, якая мела ўсе атрыбуты, неабходныя для самакіравання – тэрыторыю, грамадзянства, інстытут улады і суда, герб, падатковую сістэму.
У аснове сістэмы самакіравання на магдэбургскім праве стаяла гарадская абшчына. Яна з’яўлялася калектыўным суб’ектам права і вырашала найбольш важныя пытанні жыцця. На чале магдэбургскага самакіравання стаяў войт, а ў час яго адсутнасці ў горадзе яго намеснік – лантвойт. Непасрэднае кіраўніцтва гарадскімі справамі знаходзілася ў руках бурмістраў, радцаў і лаўнікаў, якія складалі магістрат.
У аснове сістэмы самакіравання на магдэбургскім праве стаяла гарадская абшчына. Яна з’яўлялася калектыўным суб’ектам права і вырашала найбольш важныя пытанні жыцця. На чале магдэбургскага самакіравання стаяў войт, а ў час яго адсутнасці ў горадзе яго намеснік – лантвойт. Непасрэднае кіраўніцтва гарадскімі справамі знаходзілася ў руках бурмістраў, радцаў і лаўнікаў, якія складалі магістрат.
У аснове сістэмы самакіравання на магдэбургскім праве стаяла гарадская абшчына. Яна з’яўлялася калектыўным суб’ектам права і вырашала найбольш важныя пытанні жыцця. На чале магдэбургскага самакіравання стаяў войт, а ў час яго адсутнасці ў горадзе яго намеснік – лантвойт. Непасрэднае кіраўніцтва гарадскімі справамі знаходзілася ў руках бурмістраў, радцаў і лаўнікаў, якія складалі магістрат.
Магдэбургскае права (права на гарадское самакіраванне) Магілёў атрымаў, як вядома, 28 студзеня 1577 года. З моманта ўвядзення магдэбургскага права ў Магілёве ўся паўната ўлады пераходзіла ў рукі магістрата. Магістрат складаўся з рады і лавы. Рада займалася справамі гарадскога кіравання і суда па маёмасных і цывільных справах гараджан. Лава выконвала функцыі суда па крымінальных справах гараджан. У магістрат уваходзілі бурмістры, радцы, лаўнікі і «іншыя асобы ўрадавыя».
Магістрат ачольваў войт, звычайна ім быў уплывовы магнат, які прызначаўся да сярэдзіны XVII стагоддзя каралём на гэтую пасаду пажыццёва. Паўнамоцтва войта былі надзвычай вялікімі, яму падпарадкоўваліся ўсе мяшчане Магілёва. Войт быў вышэйшай судовай інстанцыяй, галоўным арбітрам у спрэчках любога характару паміж гараджанамі – ад маёмасных да крымінальных. Войт выконваў галоўную распарадчую ўладу ў гарадской абшчыне і ўзначальваў войтаўскі суд або войтаўска-лаўніцкі суд (лаву). З 1654 года і да канца існавання магдэбургскага права, магілёўцы самі абіралі сабе войта. З ліку найбольш багатых і уплывовых гараджан. Ці, як іх прынята называць у гістарычнай навуцы, з гарадскога патрыцыята.
У час адсутнасці войта ў горадзе яго абавязкі выконваў намеснік войта – лентвойт. Улічваючы, што першапачаткова войты Магілёва практычна ў горадзе не знаходзіліся, то можна казаць, што лентвойт нес на сваіх плячах увесь цяжар адказнасці за рэалізацыю рашэнняў па агульным кіраванні горадам. Лентвойт штогод прызначаўся на гэтую пасаду войтам. Аднак ўжо ў 1589 годзе мяшчане дамагліся права абіраць лентвойта.
У час адсутнасці войта ў горадзе яго абавязкі выконваў намеснік войта – лентвойт. Улічваючы, што першапачаткова войты Магілёва практычна ў горадзе не знаходзіліся, то можна казаць, што лентвойт нес на сваіх плячах увесь цяжар адказнасці за рэалізацыю рашэнняў па агульным кіраванні горадам. Лентвойт штогод прызначаўся на гэтую пасаду войтам. Аднак ўжо ў 1589 годзе мяшчане дамагліся права абіраць лентвойта. Галоўным органам самакіравання была гарадская рада, якая склдалася з бурмістраў і радцаў. Бурмістры па чарзе вялі паседжанні рады, радцы выказваліся па розных пытаннях і разам з бурмістрамі прымалі рашэнні. Дзейнічаў бурмістра-радзецкі суд. Рада (магістрат) абіралася гараджанамі на два гады. Прычым, падчас выбараў абіраліся два склады рады (пазней, з 1636 года сталі абіраць 5 складаў рады). Адзін год кіраваў гарадскімі справамі першы склад (старая рада).
У час адсутнасці войта ў горадзе яго абавязкі выконваў намеснік войта – лентвойт. Улічваючы, што першапачаткова войты Магілёва практычна ў горадзе не знаходзіліся, то можна казаць, што лентвойт нес на сваіх плячах увесь цяжар адказнасці за рэалізацыю рашэнняў па агульным кіраванні горадам. Лентвойт штогод прызначаўся на гэтую пасаду войтам. Аднак ўжо ў 1589 годзе мяшчане дамагліся права абіраць лентвойта. Галоўным органам самакіравання была гарадская рада, якая склдалася з бурмістраў і радцаў. Бурмістры па чарзе вялі паседжанні рады, радцы выказваліся па розных пытаннях і разам з бурмістрамі прымалі рашэнні. Дзейнічаў бурмістра-радзецкі суд. Рада (магістрат) абіралася гараджанамі на два гады. Прычым, падчас выбараў абіраліся два склады рады (пазней, з 1636 года сталі абіраць 5 складаў рады). Адзін год кіраваў гарадскімі справамі першы склад (старая рада). Пасля года ён трымаў справаздачу другому складу (новая рада) па фінансавых пытаннях і перадаваў гарадскую ўладу. Асобы, якія мелі псады ў старой радзе, пры абмеркаванні істотных пытанняў былі абавязаны наведваць паседжанні рады і прымаць разам з новай радай рашэнні. За адмову ўдзела ў выбарах існавала пакаранне – апячатвалі тваю гандлёвую лаўку ці рамесную майстэрню на пэўны тэрмін. Каб зразумеў, што выбары, справа супольная паспалітая, гэта не жартачкі, гэта сур’ёзна!
Існавалі і штрафы для народных абраннікаў, хто без уважлівых прычын не наведваў паседжанні магістрата. Пры магістраце існаваў і кантрольна-дарадчы орган, які складаўся з 12 чалавек «паспалітых», якіх гараджане абіралі тэрмінам на адзін год. Яны сачылі за правільным скарыстаннем гарадскіх сродкаў, за злоўжываннямі службовых асоб і мелі права разам з радай выносіць рашэнні па самых разнастайных пытаннях гарадскога жыцця.
Паседжанні рады (магістрата) адбываліся штотыдзень у чацвер а шостай гадзіне вечара. Аб іх пачатку абвяшчаў ратушны звон. Магістрат займаўся усімі гарадскімі справамі – гаспадарчымі, фінансавымі, судовымі, падаткаабкладаннем і на гэта падобнае. Але асабліва важнае месца займаў кантроль за гаспадарчай дзейнасцю рамеснікаў і гандляроў. Дзякуючы наданню Магілёву магдэбургскага права, у ім узніклі прафесійныя аб’яднаннні рамеснікаў адной або некалькі рамесных спецыяльнасцей – цэхі.
Да сярэдзіны XVI стагоддзя Магілёў па ступені канцэнтрацыі ў ім рамеснай вытворчасці вырастае ў адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі, а да канца стагоддзя – Вялікага Княства Літоўскага. Дакументы другой паловы XVI стагоддзя называюць каля 40 розных спецыяльнасцей, якімі займалася рамеснае насельніцтва горада. У першай палове XVII стагоддзя працэс росту рамесных прафесій працягваўся. Пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што ў той час у горадзе было больш за 80 відаў рамёстваў. Рамеснае насельніцтва Магілёва складала 43 – 45 % ад агульнай колькасці ўсяго насельніцтва горада.
Рост колькасці рамеснікаў, наданне гораду магдэбургскага права прыводзілі да развіцця цэхавай арганізацыі. Першыя згадкі цэхаў у Магілёве адносяцца да 70-х гадоў XVI стагоддзя. У 1577 годзе ў актавай кнізе магістрата згадваецца цэхмістр кушнерскага цэха. З гэтага ж года крыніцы згадваюць існаванне цэха калачнікаў і хлебапёкаў. З 1578 года згадваюцца цэхі саладоўнікаў, замшавікоў, чабатароў, баўтушнікаў і кавалёў, у 1579 годзе узнік цэх краўцоў, у 1583-м – маслабойнікаў, а ў 1590-м – цесляроў. Усяго ў Магілёве напрыканцы XVI стагоддзя было 12 рамесных цэхаў. У першай палове XVII стагоддзя да іх дадаліся яшчэ 6 цэхаў. Такім чынам, у Магілёве ў першай палове XVII стагоддзя ужо існавала 17 цэхаў.
Роля магілёўскіх цэхаў (першапачаткова ў дакументах яны зваліся брацтвамі, пазней, з першай паловы XVII стагоддзя, гэтыя тэрміны ўжываліся ў якасці сінонімаў) была вызначальнай у арганізацыі рамеснай вытворчасці ў горадзе. Статус кожнага цэха, яго статут, быў афіцыйна пацверджаны адмысловым каралеўскім лістом, які надаваў выключнае права займацца тым ці іншым рамяством толькі цэхавым рамеснікам. Роля цэхавых рамеснікаў, «старшай браціі» ў стварэнні цэхавага статута была вызначальнай, бо кароль толькі зацвярджаў ужо падрыхтаваны імі і пацверджаны ў магістраце цэхавы статут.
Цэх апекваўся літаральна ўсімі бакамі жыцця сваёй «браціі». Карпарацыйная салідарнасць цэха знаходзіла яскравае адлюстраванне і ў матэрыяльнай падтрымцы сям’і трагічна загінуўшага калегі, і ў разглядзе пытанняў, звязаных з паводзінамі майстроў у сям’і: з цэха маглі выгнаць, а значыць і пазбавіць легальнага сродку да існавання за амаральныя паводзіны, цэх мог ініцыяваць перад магістратам прызначэнне «аліментаў» для дзяцей, якія адмаўляліся карміць і даглядаць сваіх састарэлых бацькоў. Толькі цэхавы рамеснік меў права рэалізацыі тавару ў Магілёве. Майстра партача (няцэхавага рамесніка) чакала публічнае пакаранне каля ганебнага слупа карбачом (скуранай плёткай), «рэцыдыў» мог прывесці да выгнання з горада.
Як бачым, рамесныя цэхі імкнуліся рэалізаваць шэраг наступных разнапланавых мэт:
1. Эканамічныя – абмежаванне канкурэнцыі; рэгуляванне гаспадарчага жыцця гараджанаў.
2. Палітычныя – абарона інтарэсаў рамеснікаў перад уладай; удзел у абароне горада.
3. Сацыяльныя – дабрачыннасць ва ўсіх яе формах.
4. Культурна-побытавыя – арганізацыя і ўдзел у агульнагарадскіх святах.
Такім чынам, дзякуючы наданню магдэбургскага права, гараджане пазбаўляліся феадальнага самавольства, атрымоўвалі магчымасць вырашаць усе важнейшыя пытанні гарадского жыцця асабіста. У вачах гаражан магдэбургскае права выглядала адной з істотнейшых жыццёвых каштоўнасцяў. Нездарма яны называлі яго «правам хрысціанскім, ад Бога данным».
Узіраючыся ў наша мінулае, разважаючы аб ім, мусім памятаць аб традыцыях гарадскога самакіравання, увасабленага ў магдэбургскім праве. Праве, якое рабіла горад моцным, а чалавека ініцыятыўным. Праве, увасобленае ў гордых сілуэтах нашых гарадскіх ратуш-магістратаў, нашых сімвалах беларускай вечнасці!!!