Культурны код і патрэба душы – як на Беларусі захоўваюць і шануюць родную мову
21 лютага ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята не пра афіцыйныя выступленні і не пра школьныя дыктоўкі. Яно пра нешта значна цішэйшае і асабістае. Пра словы, з якімі да нас звярталіся ў дзяцінстве. Пра мову, на якой гучаць казкі. Пра інтанацыю, у якой больш цяпла, чым правілаў, паведамілі ў праграме «Беларусь.Навіны».

На працягу тыдня па ўсёй краіне адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя роднаму слову. Школьнікі і студэнты, кіраўнікі і грамадскія дзеячы, мастакі і артысты чыталі вершы, праводзілі вечарыны і прэм'еры тэатральных пастаноў.
У Беларусі дзяржаўных мовы дзве. І кожны грамадзянін сам мае права выбіраць, якой карыстацца. Бо мова – гэта не абавязак, а культурны код і патрэба душы.
Па карані беларускага слова наш карэспандэнт Вольга Маслоўская адправілася ў старажытны Полацк.

Калыска беларускай дзяржаўнасці і духоўнасці, месца нараджэння славутых асветнікаў. Тут, на берагах Заходняй Дзвіны, пісалася старажытная гісторыя нашай краіны. Пасланне нашчадкам ад прападобнай Еўфрасінні ў фрэсках Спаса-Праабражэнскай царквы.

А у першых рукапісных кнігах – запісы пра важныя палітычныя падзеі у Полацкім княстве. Пасля было слова Скарынаўскае – друкаванае.

А самая главная дата для нас, белорусов, – это 6 августа 1517 года. В городе Прага Франциск Скорина напечатал первую книгу. Это книга Псалтирь. Вот так она выглядела. И за неполные три года, что Франциск Скорина находился в Праге, он напечатал целую серию книг – 23 книги Библии.
Самы вялікі збор рарытэтных кніг – пад дахам Полацкага музея кнігадрукавання. Кожны дзень тут госці з усёй Беларусі і замежжа. Унікальны аб'ект распавядае гісторыю беларускага слова, ад папяровых скруткаў да сучасных кніг. Сёння на экскурсіі студэнты здалёк. У Полацк прыехалі па навуку. Будучыя выкладчыкі англійскай і кітайскай моў, яны прагнуць адчуць смак мовы беларускай.

Беларусь вельмі прыгожая, і ваша мова таксама.

Я ведаю, што першую друкаваную кнігу Усходняй Еўропы надрукаваў асветнік з Полацка.

Мне цікава знаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі. Я спадзяюся, што мае сябры і бацькі таксама прыедуць у Беларусь.
Ва ўніверсітэце навучаюцца прадстаўнікі 16-ці краін свету. Для іх y праграме падрыхтоўкі прадугледжаны курс «Краіназнаўства». Так хутчэй пачынаюць разумець беларускі менталітэт.
Людміла Урбан, намеснік дэкана гуманітарнага факультэта ПДУ імя Е. Полацкай:
У межах дысцыпліны «Краіназнаўства» студэнты знаёмяцца з лексічным мінімумам нашай мовы, традыцыямі, культурай і яе дзеячамі.
Кітаец Кун Дэн вырашыў застацца ў Беларусі і працаваць ва ўніверсітэце імя Еўфрасінні Полацкай. Па-беларуску пакуль ведае некалькі слоў, але, надхнёны прыкладам суайчынніка, што ў БДУ абараніў магістарскую дысертацыю на беларускай мове, марыць аднойчы прадэкламаваць верш Купалы.
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.

Кун Дэн, асістэнт кафедры гуманітарнага факультэта ПДУ імя Е. Полацкай:
Я люблю Беларусь. И я думаю, Беларусь и Китай – хорошие друзья. И много белорусских студентов хотят учить китайский язык.

Часам здаецца, што мова – гэта нешта вялікае і складанае: граматыка, лексіка... Але ў рэальнасці яна пачынаецца з простых рэчаў: маленькіх размоў, жартаў, з паведамленняў у мэсэнджарах і размаўляльных фота у сацсетках. У кожнага, хто прыязджае ў Полацк, абавязкова ёсць здымкі побач з помнікам унікальнай літары.
Подробнее в видеоматериале.